Ці трэба выдаткоўваць адзін мільён даляраў на парад?



Пампезны вайсковы парад Перамогі 9-га траўня ў Менску з удзелам расейскай вайсковай тэхнікі выклікаў у грамадзян Бярозаўшчыны неадназначную ацэнку. Адны лічаць, што парад неабходны, другія – не. Яны прапануюць гэты дзень зрабіць днём смутку і прымірэння. Паколькі Беларусь панесла вялікія людскія, этнічныя і тэрытарыяльныя страты, кажуць людзі:

– Калі браць канкрэтна для Беларусі, то вынікі Другой усясветнай вайны вельмі кепскія. Па-першае, згубіла людзкія рэсурсы. Да сёння дакладна не падлічана колькі. Па-другое, згубіла тэрыторыі – сваю гістарычную сталіцу Вільню і Віленскі край, а таксама Беласточчыну. І як вынікі гэтай вайны лічыць перамогай?

Трэба, каб людзі ведалі, чым будуць бараніцца, калі раптам што здарыцца.

– Гэта перадусім дзень смутку, памяці. Трэба аказаць набольш увагі  тым, хто застаўся жывым, і ўспомніць тых, хто загінуў.

– Каб быць ветэранам вайны, яму павінна быць як мінімум 90 гадоў, калі не больш. А іх запрашаюць на гэтыя парады, дэманстраваць нашую вайсковую магутнасць – ім гэта ўжо не трэба.

Прыблізны кошт параду Перамогі ў гэтым годзе – больш за 1 мільён даляраў. Кошт параду падлічылі журналісты “Камсамольскай праўды ў  Беларусі” на падставе звестак, агучаных Міністэрствам абароны краіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце: