Ці ўключаць сябраў прафсаюзу РЭП у камісіі?
Па ўсёй Беларусі, у адпаведнасці з дэкрэтам №1, ствараюцца пастаянна дзеючыя камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Прадстаўнікі незалежнага прафсаюзу РЭП ў Гародні вырашылі вылучыць сваіх прадстаўнікоў у гэтыя камісіі, якія стварае дзяржава.
Распавядае намеснік старшыні прафсаюзу РЭП па Гарадзешчыне Ігар Банцар:
– Камісіі будць разглядаць так званыя складаныя жыццёвыя сітуацыі грамадзян Беларусі, з тым каб вызваліць ці не іх ад выплат. Таму прафсаюз РЭП вырашыў паспрабаваць вылучыць сваіх прадстаўнікоў у гэтыя камісіі для таго, каб убачыць іх працу знутры. Паглядзець, каб не было падвойных стандартаў.
На думку Ігара Банцара, шанец, каб патрапіць у гэтыя камісіі, вельмі малы:
– Спадзяёмся, канешне, што мы туды трапім. Хоць надзеі мала. Бо камісіі, відаць, будуць закрытыя, бо ўлада ніякіх не будзе афішаваць, як працуе камісія, як яны вызначаюць крытэры. Паглядзім, трапім туды ці не.
Ад незалежнага прафсаюзу РЭП у камісіі пры Ленінскім і Кастрычніцкім райвыканкамах вылучаныя вядомы ў горадзе актывісты Ежы Грыгенча і Анатоль Мышкевіч.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня