Ці ўнясуць змены ў статут Беларуска-Амерыканскага Задзіночання?



Cёння, 14-га кастрычніка, а 13-00 па нью-йоркскім часе пачнецца паседжанне справаздачна-выбарчага Кангрэсу Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА). БАЗА – галоўная арганізацыя беларускай дыяспары ў ЗША і гуртуе вакол сабе беларусаў па ўсей краіне. Аддзелы БАЗА месцяца ў Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Ілінойсе, Паўднёвай Флорыдзе і Каліфорніі.

Галоўная тэма галасавання – змена дзейнага статуту-канстытуцыі арганізацыі, датычна перавыбараў Старшыні арганізацыі. Цяперашняя Старшыня Галоўнай Управы Ганна Сурмач і каманда прапануе СКАСАВАЦЬ ТРОХРАЗОВАЕ АБМЕЖАВАННЕ 2-гадовых тэрмінаў кіравання. Паводле дзейнай канстытуцыі, сёння, 14-га кастрычніка, апошні дзень сп. Сурмач на пасадзе старшыні БАЗА, на якой яна ўжо адбыла тры тэрміны.

Беларуская грамада ЗША і асабліва малодшае пакаленне эміграцыі занепакоенае, бо баіцца паўтору знаёмага сцэнара 1996 году, калі Аляксандр Лукашэнка на рэферэндуме змяніў канстытуцыю Беларусі, што ў выніку прымусіла пакінуць радзіму многіх з сённяшняй эміграцыйнай моладзі.

Паліна Прысмакова, адмыслова для Беларускага Радыё Рацыя