Ці ўпарадкуюць пустыр на гарадзенскім Вішняўцы?



Для таго, каб паразмаўляць пра лёс пустыра на гарадзенскім мікрараёне Вішнявец кіраўніка грамадскай ініцыятывы “Гародня” Анатоля Мышкевіча запрасілі на сустрэчу з старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем.

Па словах грамадскага актывіста кіраўнік Гародні паабяцаў, што лёс пустыра будзе вырашаны ў 2016 годзе

Паабяцалі заняцца гэтым пытаннем і спачатку прапанавалі, што давайце 50 на 50: палову жыхары, палову яны. Як 50 на 50 калі пастаянна выдзяляюцца грошы на добраўпарадкаванне прыдваровых тэрыторый, а наша 25 гадоў як не добраўпарадкаваная і ані капейчыны туды не пайшло. Смешна. Тады зрабіце за кошт дзяржавы, калі столькі гадоў гэта ішло міма нашай тэрыторыі. Сышліся на тым, што людзі правядуць суботнік і так дапамогуць гораду працоўнай сілай. Мы дамовіліся на восень 2018 года, бо цяпер не той час года, каб саджаць дрэвы і рабіць нейкія сцяжынкі ды пляцоўкі.

Для таго, каб трапіць да Гоя на размову , грамадскі актывіст сабраў больш за 200 подпісаў жыхароў дамоў па вуліцы Індурская Шаша, а само месца за добраўпарадкванне яго змагаецца актывіст, пустуе больш за 25 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя