Ці ўшануюць спадчыну Скарыны маркай?



Гарадзенскія філатэлісты прапануюць ушанаваць спадчыну Францыска Скарыны адмысловым выданнем у 2017 годзе. Менавіта ў 2017 годзе споўніцца500 гадоў з выдання Францыскам Скарынам у Празе «Псалтыра» – першай друкаванай кнігі па-беларуску.

Філатэлісты прапануюць “Белпошце” выдаць унікальнае выданне – паштовы аркуш са Скарынам, які да гэтага не выходзіў у беларускай філатэліі.

karp1

Пра планы філатэлістаў Гарадзеншчыны распавядае Лявон Карповіч:

— Заяву павінны разгледзець на адмысловай камісіі, створанай пры выдавецтве «Марка» і даць адказ. Вельмі хацелася б, я быў бы вельмі шчаслівы, рады: запланавана і напісана, што да ўгодкаў Скарыны, але што ліст — не напісана. Калі б выдалі ліст, дык там адлюстравана ўсё: і постаць Скарыны і што наша Біблія выдадзена ў 1517 годзе і якія гравюры.   

Паштовыя маркі з выявай Францыска Скарыны выходзілі ўжо некалькі разоў у пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя і ў пачатку 2000-х. А першая паштовая марка са Скарынам з’явілася ў 1921-м годзе.

karp2

karp3

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня