Ці варта беларусам адзначаць 23-га лютага?
Многія беларусы традыцыйна адзначаюць 23-га лютага – Дзень абаронцаў Айчыны. Але не многія ведаюць, што ў гэты час, з 18 па 23 лютага, немцы захоплівалі Беларусь. Яны ішлі на Магілёў.
Таму гісторык Павел Дайлід лічыць, што ў нас ёсць шмат іншых вялікіх пераможных святаў, якія можна і трэба адзначаць:
– Дэмакратычнае святкаванне Дня Беларускай Славы 8-га верасня ў дзень перамогі пад Воршай 1514 года. І з пункту гледжання гістарычнай абгрунтаванасці гэта слушная прапанова.
Многія беларусы святкуюць 23 лютага па даўняй, яшчэ савецкай завядзёнцы. Яны нават не думаюць пра гістарычны падмурак гэтага свята:
– Да гэтага свята трэба ставіцца да сімвалізма.
– Трошку святкуем – у мяне ж трое мужчын.
– Спраўлем, у нас калектыў мужчынскі. Трэба трошку прыносіць свята ў нашае жыццё такое.
– Я цяпер толькі праваслаўныя святы спраўляю, мне савецкая ўлада дала толькі мінусы – з-за бацькі, які загінуў на фронце, мяне ў Сібір вывезлі як злачынцу ў 9-ці гадовым узросце.
Паводле Паўла Дайліда, варта Дзень абаронца Айчыны святкаваць восьмага верасня. Гэта гістарычная дата – перамога войскаў Вялікага княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства ў бітве 8 верасня 1514 году пад Воршай. Незалежнае грамадства адзначае гэты дзень як Дзень беларускай вайсковай славы.
Беларускае Радыё Рацыя