Ці варта мяняць адукацыйныя праграмы?



У адукацыйных праграмах школ і ВНУ павінна застацца толькі самае патрэбнае, заявіў Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад пра перспектывы развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі. Ці трэба сапраўды мяняць адукацыйныя праграмы і ці там насамрэч столькі зараз лішніх, як выказаўся кіраўнік дзяржавы, ведаў? Адказвае настаўніца Ганна Севярынец:

– Лішніх ведаў не бывае, асабліва ведаў, якія выкладзены сістэмна і ўяўляюць комплекс па нейкім прадмеце. Не таму, што дзеці потым у будучыні будуць імі карыстацца, менавіта імперычнымі ведамі. Сёння няма патрэбы запіхваць у галовы імперычныя веды, бо ёсць інтэрнэт. Нават калі потым дзіця ідзе ў лінгвістычным накірунку, калі ён не будзе ведаць матэматыкі, ён не будзе здольны спасцігаць мову, бо мова будуецца па матэматычных законах.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

На думку Ганны Севярынец, дзеці не перагружаныя хатнімі заданнямі, а школьных ведаў дастаткова, каб паступіць у ВНУ, не выкарыстоўваючы рэпетытара. Таксама настаўніца супраць таго, каб бацькі выконвалі хатнія заданні з дзецьмі, каб тыя атрымлівалі адзнакі ў школе, карыстаючы чужой працай.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя