Ці варта забараніць аборты заканадаўча?



Колькасць абортаў у Беларусі зніжаецца. Калі ў 2000 годзе на 1.000 жанчын прыходзілася 46 выпадкаў, то ў 2013-м – 13. Карэспандэнты БелаПАН спыталі ў жыхароў Менска, як яны ставяцца да абортаў і ці варта забараніць гэтую працэдуру на заканадаўчым узроўні?

– Мая асабістая думка: павінен быць у людзей выбар, нягледзячы ні на што. Асабіста я стаўлюся да абортаў адмоўна. Але бываюць такія моманты, калі лекары ставяць дыягназ: абортапаказанне. І калі заканадаўча аборты забараніць, то ці не будзе ў гэтым плане нейкіх праблем. А рызыка для жанчын, асабліва я ведаюць цяпер, у наш час з кепскай экалогіяй і іншымі момантамі, дастаткова вялікая.

– Для мяне гэтае пытанне неактуальнае. Але лічу, што гэта прыватная справа кожнай сям’і. Забараніць можна ўсё. Але ўсё роўна будуць рабіць. З’явіцца падпольны бізнес.

– Канешне. Па-першае, гэта здароўе нацыі, і перадусім нашых дзяўчат. Трэба тлумачыць не жанчынам, а трэба тлумачыць юным дзяўчатам і правальна іх выхоўваць. І тады абортаў у нас будзе значна менш.

– Ведаю, што ў нас нацыя старэе і таму я лічу, што аборты – гэта кепска.

– Забараніць варта. Не трэба, каб жанчыны рабілі аборты.

– Гэта справа асабістая. Магчыма гэта магчыма зрабіць заканадаўча, але тады вырасце колькасць падпольных абортаў.

Напярэдадні жыхары Менску правялі сацыяльную акцыю, яны запалілі трыста агнёў, якія нагадваюць пра тысячы абортаў, якія штогод праводзяцца ў краіне

Беларускае Радыё Рацыя. Паводле БелаПАН.