Ці ведаюць беларусы свае правы?



10 снежня 1948 года была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Але гэта для беларускіх грамадзян такі далёкі і невядомы дакумент, як і Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Яшчэ з савецкіх часоў нашы грамадзяне не прызвычаіліся думаць, як важна ведаць гэтыя дакументы для абароны сваёй чалавечай годнасці.

У Беларусі абараніць свае правы вельмі складана, калі наогул магчыма, таму такой тэмай людзі і не цікавяцца, –  кажуць баранавіцкія сябры Таварыства беларускай мовы:

– Той “праў”, у каго больш праў.

– Няшмат людзей кампетэнтных. Няшмат тых, хто звяртаецца, калі гэта не зусім прыціскае.

– Правы ведаюць, але абараняць не кожны наважваецца, таму што ўсе баяцца, што будзе яшчэ горш.

– Напэўна, большая палова насельніцтва не ведае пра свае правы. Усе прызвычаіліся неяк так жыць лагодна. Калі супрацівішся, цябе выганяць з працы і пасля – шукай. А дзе ты яе адшукаеш?

Паводле людзей, пры цяперашняй сістэме, створанай Аляксандрам Лукашэнка, бараніць правы чалавека пры фактычнай адсутнасці судоў, пракуратуры і іншых праваахоўных органаў проста немагчыма. Але патрэбна спачатку правы ведаць, тады хутчэй узнікне іх жаданне бараніць, нават у гэтай сітуацыі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя