Ці вернецца аршанскі аўтапарк да беларускай мовы?



Аўтапарк № 3 Воршы даслаў адказ грамадзянам, якія звярнуліся з просьбай вярнуць беларускую мову ў гарадскі транспарт. Адразу звяртае на сябе ўвагу той факт, што адказ дасланы на расейскай мове, хоць нарматыўныя дакументы прадугледжваюць адказы арганізацый на мове звароту. Аўтапарк растлумачыў адыход ад беларускай мовы некалькімі скаргамі наконт няправільнага вымаўлення прыпынкаў па-беларуску. Тады аўтапарк звярнуўся да вядомага ў Воршы тэлевізійнага вядоўцы Сяргея Бойкі, які чамусьці агучыў абвесткі на расейскай мове.

Foto-0001

Як выходзіць з ліста, аўтапарк лічыць адыход ад беларускай мовы часовым і просіць аказаць бясплатную дапамогу па слушных назвах аршанскіх прыпынкаў на роднай мове. Ёсць спадзевы, што пасля здзяйснення такой дапамогі аўтапарк вернецца да роднай мовы ў грамадскім транспарце Воршы.

Кастусь Багушэвіч, Ворша, Беларускае Радыё Рацыя