Ці вернуцца гістарычныя назвы на вуліцы Глыбокага?



Глыбоцкія грамадскія актывісты сабралі подпісы за ўсталяванне таблічак з напісаннем гістарычных назваў цэнтральных вуліц горада побач з сучаснай назвай. Удзел у ініцыятыве прынялі сябры грамадскіх аб’яднанняў „Таварыства беларускай мовы”, „Беларуская асацыяцыя журналістаў” і кампаніі „Гавары праўду”.

2inicyjatyva_2

Па словах актывіста Змітра Лупача, усталяванне таблічак зрабіла б горад турыстычна больш прывабным, а жыхары Глыбокага лепш ведалі б яго гісторыю.

– Некалі я ўжо збіраў подпісы за тое, каб перайменаваць цэнтральныя вуліцы, але ўлады кажуць, што няма грошай і шмат трэба выдаткаў. Таму мы вырашылі пайсці такім шляхам, што няхай людзі спачатку даведаюцца, як гэтыя вуліцы раней называліся, каб пазней можна было іх перайменаваць.

З дадзенай прапановай актывісты звярнуліся ў Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў, дзе зарэгістравалі іх зварот і ўхвалілі ідэю. Зараз, па словах актывістаў, яны будуць чакаць адказу і спадзявацца на станоўчы вынік.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтара