Ці выйдзе народ з пратэстамі на плошчы восенню?



Фінансавыя праблемы беларусаў растуць. Жыць становіцца ўсё складаней. Адсутнасць нармальных заробкаў, адсутнасць працы, высокія кошты на тавары і паслугі вядуць людзей да збяднення, калі не да жабрацтва. Крыху зменены дэкрэт аб дармаедстве вяртаецца.

Ці стане гэтая сітуацыя штуршком для выхаду восенню народа на плошчы з пратэстамі? З такім пытаннем мы звярнуліся да палітычных і прафсаюзных актывістаў, праваабаронцаў і звычайных грамадзян. Бальшыня адказваючых лічыць, што пратэсты будуць. 

Восень будзе гарачая. Сітуацыя ж у краіне не паляпшаецца — ні палітычная, ні эканамічная.

– Калі грошы будуць, то ніякіх пратэстаў не будзе.

– Магчыма, людзі ўсё ж прачнуцца, лопне гэты пузыр страху.

– Будуць працягвацца палітычныя пасадкі. Цяпер яны ўзяліся за прафсаюз, каб разагнаць яго, каб не было кіраўніцтва ў гэтых акцый.

– Будуць. Канешне. І пратэставаць будуць, бо нельга так.

– У людзей грошай няма, працы таксама няма. Уладкавацца на працу ніхто нідзе не можа. Таму выйдуць.

– Будуць выжываць, але каб толькі вайны не было. І вось пакуль такія думкі не пакінуць нашых людзей, ніхто нікуды не выйдзе.

– Усе лічаць, што ўсё павінна змяніцца само па сабе, адвыклі ад таго, што трэба змагацца за лепшую долю.

Паводле актывіста прафсаюза РЭП Рыгора Грыка, людзі выйдуць з пратэстамі, калі іх будзе каму аб’яднаць.

Беларускае Радыё Рацыя