Ці выконвае афіцыйны Менск умовы ўваходжання ў „Балонскі працэс”?



Беларусь хоча ўвайсці ў агульную сістэму вышэйшай адукацыі, так званы “Балонскі працэс”. Але ці выконвае афіцыйны Менск усе ўмовы гэтага ўваходжання? Пра гэта ішла размова на канферэнцыі ў сталічным гатэлі “Кроўн плаза”.

Гаворыць прадстаўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў:

– У межах канферэнцыі мы ўздымалі пытанні парушэння правоў студэнтаў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці, а таксама мы абмяркоўвалі якім чынам палепшыць сітуацыю, як бараніць правы і пазьбягаць такіх прыкрых фактаў, як масавы прымус студэнтаў да галасавання на выбарах, абмежавання акадэмічнай мабільнасці і шмат якіх іншых парушэнняў у далейшым. Слухалі пра ўкраінскі досьвед рэформы вышэйшай адукацыі. Трэба прызнаць, што яны нашмат больш дасягнулі посьпехаў. У іх насамрэч ёсць рэальныя рэформы, рэальныя дасягненні ў гэтай галіне.

У канферэнцыі бралі ўдзел беларускія эксперты ў сферы адукацыі, выкладчыкі, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, актывісты студэнцкага самакіравання і адмыслоўцы з Украіны.

[Not a valid template] 

Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя