Ці ёсць у Беларусі праблемы з антысемітызмам?



Яшчэ да нацысцкага знішчэння габрэяў, у Берасці адбываліся антысеміцкія выступленні. Дырэктар Берасцейскага габрэйскага дабрачыннага цэнтра „Хэсэд-Давід” Яўхім Басін правёў для жыхароў горада лекцыю, на якой і распавёў пра прычыны і наступствы пагрому 1937 года. Таксама Басін адказаў на пытанне, ці ёсць сёння праблемы з антысемітызмам.

– Дзяржаўнага антысемітызму ў нас дакладна няма. У нас неблагія адносіны з уладамі. Выклікае сум тое, што ў інтэрнэце вельмі шмат побытавага, нават жывёльнага антысемітызму.

Лекцыя была пабудавана на падставе дакументаў з Дзяржаўнага архіва Берасцейскай вобласці. Па словах Яўхіма Басіна, сёння вельмі важна размаўляць пра гэта ў сувязі з хваляй ксенафобіі, а таксама спробаў рэгуляваць рэлігійныя пытанні, без уліку меркавання людзей, якіх гэтыя пытанні непасрэдна тычацца.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота inosmi.ru