Ці ёсць жыццё за кальцавой дарогай?



У Менску адбыўся форум рэгіянальнага развіцця Менскай вобласці “Ці ёсць жыццё за кальцавой дарогай?” Форум прайшоў у гарамадска-культурным цэнтры „Мінск”. Мерапрыемства арганізавала грамадская кампанія „Гавары праўду”. У ім удзельнічала каля 100 чалавек.

Па словах сустаршыні гэтай арганізацыі Таццяны Караткевіч, адбылася шырокая дыскусія па эканамічных і сацыяльных пытаннях, пра тое, што можна рабіць разам:

– Была цікавая дыскусія. Госці нашы праявілі актыўнасць. Для нас было самым галоўным данесці да людзей думку, што ўсё залежыць ад іх актыўнасці таксама. Іх галасы вырашаюць шмат чаго. Для таго, каб у нас рухаліся перамены хутчэй, трэба гэты голас каб гучаў. І мы б хацелі даць людзям інструменты, паказаць паспяховыя гісторыі, як іх шмат. Што можна рабіць, як развіваць веластруктуру, як рабіць малы бізнес, як увогуле развіваецца эканоміка і эканоміка Менскай вобласці.

Па словах Таццяны Караткевіч, тыя ідэі, якія выпрацаваны на форуме, лягуць у падмурак далейшай працы ў гэтым кірунку. Напрыклад, удзельнікі мерапрыемства прапануюць стварыць пры ўрадзе савет па рэгіянальным развіцці. У яго павінны ўвайсці прадстаўнікі выканаўчай і прадстаўнічай улады, грамадзянскай супольнасці і бізнесу, – распавяла Таццяна Караткевіч.  

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота zapraudu.info