Ці зменіцца праца ”палаткі” да лепшага?
Нечаканасцю для беларусаў стала “дапушчэнне” дзвюх жанчын – апазіцыянерак – юрыста Ганны Канапацкай ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і вучонага-філолага, намесніцы старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім у Палату прадстаўнікоў. Ці зменіцца праца ”палаткі” да лепшага, разважаюць жыхары Бярозы:
– Нават, калі яны супер эканамічна выгадны, цікавы для ўсёй краіны закон прапануюць, а каманды зверху не будзе, яны нічога не зменяць. Адзінае, што яны могуць, крыху пабунтаваць.
– Для таго, каб агучыць думку тысяч, дастаткова і аднаго чалавека. А калі два, то гэта ўдвая лепш.
– Спадзяёмся, што можа што і зробяць. Галоўнае, каб яны рабілі ўсё для людзей.
– Нічога яны там не змогуць зрабіць. Іх проста заклююць.
– Гэта лепш, чым нічога.
11 верасня прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Назіральнікі ад АБСЕ заявілі, што парламенцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі ключавым міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза