Ці зменіцца стаўленне да журналістаў-фрылансераў?



Перамовы па гэтай праблеме працягваюцца”, – кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

Андрэй Бастунец: Фрылансераў працягваюць штрафаваць, такая сітуацыя назіралася на працягу ўсяго года. У дадзеным выпадку штрафы накладаюць суды, а пратаколы складаюць работнікі праваахоўных органаў. Яны спасылаюцца на суадносны закон, і гэта для іх – галоўны аргумент. Але перамовы па гэтай праблеме мы працягваем, ёй займаецца не толькі БАЖ. Пытанне стаіць на парадку дня дыялогу па правах чалавека паміж Еўразвязам і Беларуссю.

РР: Ці можна чакаць, што гэтыя перамовы ўжо ў наступным годзе дадуць пэўныя вынікі?

Андрэй Бастунец: Вельмі складана прагназаваць. Да гэтага амаль год у дачыненні да журналістаў-фрылансераў не было аніякіх штрафаў, але зараз працэс аднавіўся. Відавочна, што праблема мае палітычны падтэкст, а значыцца рашэнне па праблеме таксама будзе прымацца на палітычным узроўні.

РР: Міністэрства інфармацыі з гэтай нагоды ціха маўчыць?

Андрэй Бастунец: Так, яно ў гэтым працэсе як бы не ўдзельнічае. Тут у першую чаргу пытанне да Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства замежных спраў. Апошняе не выдае дазвол на працу журналістаў у Беларусі, а гэта аўтаматычна цягне за сабой “працу без акрэдытацыі”. І, відаць, пакуль дзяржава зацікаўлена, каб журналісты працавалі нелегальна.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя