Ці зменшаць аплату за праезд у Гародні?



Кіраўнік грамадскай ініцыятывы “Гародня” Анатоль Мышкевіч звярнуўся да старшыні гарадзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя з патрабаваннем зменшыць аплату за праезд у гарадскім транспарце.

Па словах Анатоля Мышкевіча апошняе падаражанне аплаты за праезд завялікае і не адпавядае павышэнню заробкаў працоўных.

– Праезд падаражаў амаль на 20%. Талончык каштаваў 45 капеек, стаў каштаваць 50. Клшт месячнага праязнога білета на тралейбус-аўтобус з 24 рублёў павялічыўся да 30, гэта 6 рублёў дадалося, больш чым 20%. Нейкія пасобія, пенсіі, заробкі падвышаюць на адну сотую працэнта, на паўпрацэнта раз у год, а тут кошт на транспарт даражае адразу на 20%. Гэта проста жах. Такога не павінна быць. І я патрабаваў, каб павелічэнне кошту знізілі хаця б да 10%, каб праязны каштаваў не 30 рублёў, а 27.

Па словах актывіста, адказ ад гарадской улады ён павінен атрымаць цягам бліжэйшых двух тыдняў.

Беларускае Радыё Рацыя