Ці знойдуць вінаватых у заражэнні дзіцяці ВІЧ-інфекцыяй?
“Канкрэтныя асобы, вінаватыя ў заражэнні ВІЧ гадавалай дзяўчынкі, названыя не будуць”, – у гэтым упэўнены старшыня Пінскай арганізацыі “Пазітыўны рух” Аляксандр Павяльчук. На ягоную думку, справа можа нават не дайсці да суда з-за таго, што немагчыма вызначыць адказных сярод медыкаў Пінскай дзіцячай бальніцы ці радзільнага дома.
У грамадстве ёсць запыт на тое, каб больш такіх здарэнняў не было, – адзначае Аляксандр Павяльчук:
– Для грамадства не важна, хто ў рэшце рэшт вінаваты. Для грамадства важна, каб выпадкаў заражэння дзяцей не было больш ніколі, хто б на сябе віну не ўзяў. Гэты выпадак ужо недаказуемы. Як даказаць варыянт, што магчыма родныя, суседзі мелі доступ. Ніхто ніколі ўжо не знойдзе і не прызнаецца.
Гісторыя з заражэннем ВІЧ гадавалай дзяўчынкі ў Пінску атрымала шырокі розгалас у лютым мінулага года, тады ж Следчы камітэт завёў крымінальную справу “Неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: brestcity.com