Ці з’явіцца на аўтавакзале ў Баранавічах беларуская мова?
Сябры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Баранавічах звярнуліся да прыхільнікаў беларускай мовы з просьбай накіраваць лісты кіраўніцтву аўтобуснага парку, каб шыльды на аўтавакзале і расклад аўтобусных маршрутаў былі па-беларуску.
Перамовы з кіраўніцтвам не даюць вынікаў, кажа сябра рады ТБМ Віктар Мезяк:
– Яшчэ больш за год таму мы даслалі ліст дырэктару Баранавіцкага аўтобуснага парку, каб яны зрабілі так, як у сталіцы – Менску. Усе шыльды па-беларуску на прыгарадных, міжгародніх, міжнародных, каб зрабілі расклад руху па-беларуску. Больш за год прайшло, але ніхто нічога не зрабіў.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Паводле спадара Мезяка, метад масавага звароту дзейсны. Гэта спраўдзілася ў гарвыканкаме, аптэцы, „Белтэлекаме” і будынку судовых выканаўцаў.
Арганізатары акцыі спадзяюцца, што кіраўніцтва аўтатранспартнікаў ўрэшце рэшт аднясецца да патрабаванняў з паразуменнем і пойдзе грамадзянам насустрач.
Беларускае Радыё Рацыя