Ці з’явіцца ў Гародні пакой “Бацькоў і дзетак”?



Пакой “Бацькоў і дзетак” пакуль у Гародні не з’явіцца. На запыт гарадзенца Ігара Банцара, які хоча зрабіць на беларускіх вакзалах пакой “Бацькоў і дзетак” замест існуючых пакояў “Маці і дзіцяці”, адказалі з Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

b1

Гісторыя пачалася амаль месяц таму, калі грамадскі актывіст звярнуўся з запытам у Міністэрства транспарту і вырашыў змяніць гендэрную памылку. Ліст перанакіравалі ў іншае міністэрства.

Кажа Ігар Банцар:

– Лік у футбольным матчы паміж Міністэрствам транспарту і Міністэрствам працы стаў роўным – 1:1. Міністэрства працы адкінула мой зварот у Міністэрства транспарту са словамі, што ўзнятае мной пытанне не ў іх кампетэнцыі. Цяпер чакаем рэакцыі Міністэрства транспарту. Не здзіўлюся, калі яно ўвядзе новага гульца. Напрыклад, Міністэрства прамысловасці ці сельскай гаспадаркі, каб паказаць сваю бурную дзейнасць.

b3

b2

b4

Гарадзенец не збіраецца прыпыняць ліставанне і будзе дабівацца гендэрнай роўнасці законным шляхам.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня