Ці з’явіцца ў гімназіі №10 Гародні беларускі клас?
З фактам немагчымасці адкрыцця беларускамоўнага навучання сутыкнуліся бацькі двух дзетак, якія паступілі ў гімназію № 10 Гародні. Дзеці здалі ўступныя экзамены, аднак замала дзяцей для новага класа, тлумачаць у гімназіі. Аднак пасля сустрэчы бацькоў з кіраўніком гарадскога аддзелу адукацыі Сяргеем Ламекам спадзяванне, што будзе пяты беларускі гімназічны клас, з’явіліся. Кажа Аксана Астроўская, маці Святланы – вучаніцы гімназіі:
– Паабяцалі, што прымуцца нейкія захады альбо прапановы з боку ўладаў наконт забеспячэння навучання ў гімназіі на беларускай мове. Да нас была прэтэнзія, што не паўсюль можна арганізаваць такое навучанне – многія гімназіі перагружаны. Але мы заранёў папярэджвалі, што нашыя дзеці, якія навучаюцца і маюць права навучацца па-беларуску ў Беларусі, маюць здольнасці вучыцца ў гімназіях і іншых прэстыжных навучальных установах.
Паводле дадзеных гарадзенскага Таварыства Беларускай Мовы, цяпер у абласным цэнтры па-беларуску навучаюцца дзеці з першага па чацвёрты класы ў школах №32 і №34. Таксама ёсць дзве беларускія групы ў дзіцячым садку №45.
[Not a valid template]
На фота: Адказ з аддзела адукацыі, што ў гімназіі гарантуюць навучанне па-беларуску.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота gymn10.grodno.unibel.by і аўтара