Ці з’явяцца ў Гародні міжнародныя „гістарычныя аўтобусы”?
Малады гарадзенскі гісторык Алесь Перагудаў прапанаваў новую канцэпцыю прыцягнення турыстаў з Польшчы і Літвы ў Гародню.
(Фота t-styl.info)
Алесь Перагудаў прапаноўвае змяшчаць на аўтобусах міжнародных ліній выявы Гародні і гістарычных постацяў:
– На такіх выявах могуць быць адлюстраваныя тыя гістарычныя постаці, якія звязаныя з гісторыяй Беларусі, а таксама краін суседзяў. У нашым выпадку Польшчы і Літвы, хутчэй за ўсё гэта каралі і вялікія князі літоўскія, напрыклад, Вітаўт ці Стэфан Баторый, якія шмат часу праводзілі ў Гародні.
Па яго словах гэта не першая прапанова звязаная з гісторыяй і транспартам. Больш месяца таму гісторык прапанаваў запусціць ў Гародні адноўлены „Ікарус” з выявай Стэтана Баторыя.
(Фота Алеся Перагудава)
Некалькі гадоў таму маладзён склаў міні-каталог сімвалаў, якія знаходзяцца на сценах старажытнай Каложы. Свае прапановы Алесь выкладае на сваіх старонках у сацыяльных сетках, якія калісьці магчыма зацікавяць гарадзенскія ўлады.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня