Ці з’явяцца ў Горках шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц?
13 і 14 снежня ў Горках актывісты збіралі подпісы за ўсталяванне шыльдаў з гістарычнымі назвамі вуліц горада. Каля 200 чалавек падтрымалі гэту ідэю. Зараз ёсць магчымасць гэта зрабіць праз анлайн-петыцыю.
Фота: медыяслужба “Дзеі”
Вось як раней гучалі імёны вуліц у Горках: Мсціслаўская (зараз Савецкая), Аршанская і Вялікая Аршанская (Якубоўскага), Малая Аршанская (Куйбышава), Інстытуцкая (Сурганава), Смаленская (Бруцэра-Ярафееўская), Сталярная (Крупскай), Салдацкая Слабодка (Сацыялістычная), Гарыстая (Кашавога), Школьная (завулак Якубоўскага).
Анлайн-петыцыю можна знайсці тут.
horki.info
