Ціханоўская заклікае зрабіць тры важныя крокі



Святлана Ціханоўская, лідарка дэмакратычных сіл Беларусі, выступіла ў сваім тэлеграм-канале з заклікам да беларусаў зрабіць тры простыя крокі. “Беларусы пераканаліся, што дзяржава не здольная спыніць распаўсюджанне пандэміі ў краіне. Таму мы, як заўсёды, разлічваем толькі на сябе!” — піша Ціханоўская.
Простыя крокі, якія беларусы могуць зрабіць проста цяпер:

  • зрабіць прышчэпку;
  • насіць маскі;
  • па магчымасці знаходзіцца дома.

Таксама Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў спампаваць на яе акаўнтах у сацыяльных сетках ўлётку і распаўсюджваць яе ўсімі магчымымі спосабамі, а таксама паставіць прапанаваны аватар і прыцягваць да захавання антыкавідных правілаў сяброў і блізкіх.

Тым часам, першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што ў краіне ёсць рэгіёны, якія па тэмпах вакцынацыі набліжаюцца да 35% ад агульнай колькасці насельніцтва.