Ціск на незалежныя прафсаюзы не змяншаецца



Суполка Свабоднага прафсаюза Беларускага, якая існуе на полацкім вытворчым аб’яднанні “Палацак – Шкловалакно”, практычна выключана адміністрацыяй з афіцыйнай працы на прадпрыемстве. “Адзінае, што яны не ведаюць, як канчаткова ліквідаваць прафсаюзную арганізацыю,” – кажа старшыня суполкі Віктар Стукаў:

– Мы ў такім партызанскім стане. Ад нас патрабуе спісы сяброў прафсаюза інспекцыя працы і полацкая, і віцебская. А з віцебскай інспекцыі жанчына сказала, што ёсць прабел у заканадаўстве, што не могуць нас закрыць, на жаль. То бок, тыя, хто павінен нас абараняць, працоўных, шкадуюць, што не могуць закрыць прафсаюз.

“Адміністрацыя патрабуе падаць спісы сяброў прафсаюза, а мы гэта зрабіць не можам, бо на іх адразу пачнецца ціск. Мы ўжо гэта праходзілі,” – адзначыў прасаюзны лідар.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя