Ціск на студэнтаў – удзельнікаў акцыі пратэсту
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт цісне на студэнтаў, якія напярэдадні выйшлі на акцыю пратэсту супраць платных пераздачаў. У сацыяльных сетках распаўсюдзілі заклік падтрымаць студэнта Глеба Вайкуля, якога на філалагічным факультэце выклікалі на “размову”.
Наш карэспандэнт Улад Грынеўскі пазваніў ва ўніверсітэт, каб спраўдзіць інфармацыю, там з ім размаўляць не сталі, але ўскосна пацвердзілі, што такую размову ладзіла намесніца дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце:
– Я не магу вам даць ніякай інфармацыі. Я – спецыяліст па працы з дакументамі. Вам трэба размаўляць з намесніцай дэкана па вучэбна-выхаваўчай працы, нумар тэлефона 222-36-02.
Па названым нумары стаяла перанакіраванне на факс і ніхто не здымаў. Між іншым, гэты нумар фігуруе у сацыяльных сетках, дзе неабыякавых заклікаюць пазваніць ў дэканат і выказаць свой пратэст супраць ціску ў БДУ на студэнтаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота spring96.org