ЦВК Беларусі аб’явіў вынікі рэферэндуму па папраўках да Канстытуцыі



ЦВК Беларусі аб’явіў вынікі рэферэндуму па папраўках да Канстытуцыі – змяненні лічацца прынятымі. “За“ „прагаласавалі” 65,2 працэнта галасоў.

Колькасць затрыманых у дзень рэферэндуму – 530 чалавек, паводле звестак Праваабарончага цэнтра „Вясна”.

Затрыманні прайшлі ў Менску, Берасці, Баранавічах, Лідзе, Докшыцах, Гародні, Полацку, Наваполацку, Жодзіне, Віцебску, Светлагорску, Гомелі, Заслаўі, Магілёве, Бабруйску.

Большасць затрыманых – у Менску.

МУС Беларусі паведаміла, што падчас рэфэрэндуму за парушэнні грамадскага парадку затрыманыя каля 800 чалавек.

Паводле МУС, цяпер праводзіцца праверка для дачы прававой ацэнкі дзеянням затрыманых.

Беларускае Радыё Рацыя