Цвярозасць – выбар моцных



Пад такім дэвізам у Гародні другі год запар прайшлі  спаборніцтвы па пераадольванні дыстанцыі працягласцю 4 кіламетры 300 метраў.

beg12У першы дзень новага года ўдзел у мерапрыемстве, зарганізаваным дабрачынным таварыствам, што дзейнічае пры Гарадзенскай епархіі, прыняло больш за 130 аматараў бегу. Узрост удзельнікаў – ад 10 да 65 гадоў. Як адзначае арганізатар бегу цвярозасці святар Павал Каспяровіч, адзначыць пачатак Новага года такім незвыклым спосабам выказвае жаданне ўсё большая колькасць гарадзенцаў:

– У мінулым годзе бегла 60 чалавек. Мэта мерапрыемства – аб’яднаць людзей, якія прытрымліваюцца ідэі цвярозасці. Мы жывем у такі час, калі нашая нацыя стаіць на адным з першых месцаў па ўжыванні алкаголю.

Дзяніс Шаўчэнка, ідэйны натхняльнік забегаў цвярозасці:

– Пакуль толькі Гародня падтрымлівае гэтую ідэю. Яны яшчэ на стадыі роздуму і падрыхтоўкі.  

Ганна Ступакевіч:

– Цудоўнае надвор’е,  прырода, столькі народу! Усе ўсміхаюцца.

Упершыню ў бегу цвярозасці прынялі ўдзел сябры садружнасці “Ананімныя алкаголікі”. 15-асабовая група складалася з людзей, якія пазбавіліся алкагольнай залежнасці і цяпер вядуць здаровы лад жыцця.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня