Цягнік ААН прыехаў у Берасце



Ва ўрачыстым мерапрыемстве на цэнтральным вакзале прынялі ўдзел каля 300 чалавек: прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў, ініцыятываў, органаў мясцовай улады, дыпламаты і звычайныя берасцейцы.

brest_poezd_un_1

Прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (Юнісэф) у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар адзначыў, што гэта — адзін з крокаў на шляху да моцнага партнёрства краінаў-удзельніц ААН:

 — Беларусь — адна з 54 краінаў, якія стварылі ААН у Сан-Францыска. І Беларусь з’яўляецца адным з вельмі, падкрэсліваю: вельмі актыўных партнёраў па розных накірунках жыцця ААН. Беларусь уносіць шмат канструктыўных прапановаў у сістэме ААН. І дзіцячыя пытанне і дарослыя пытанні — па ўсіх пытаннях Беларусь актыўна ўдзельнічае.

Гэта трэці прыпынак цягніка «Экспрэс ААН-70». Ён ужо пабываў у Гародні ды Баранавічах. Кожны абласны цэнтр мае свой тэматычны блок. У Гародні гэта была ахова здароўя, а ў Берасці стане адукацыя.

brest_poezd_un_3

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: tut.by