Цягнік Берасце – Гомель збіў 40-гадовага мужчыну



У Пінску праводзіцца праверка па факце гібелі 40-гадовага грамадзяніна пад коламі цягніка Берасце-Гомель. Няшчасны выпадак здарыўся 19-га студзеня на прыпынку „Малоткавічы”, што пад Пінскам. Паведамляецца, што машыніст здзейсніў экстранае тармажэнне.

Ад пачатку года гэта ўжо чацвёртая смерць на чыгунцы. Чыннікі трагедый застаюцца нязменнымі, кажа супрацоўнік чыгуначнай станцыі „Пінск” Дзмітрый Кулеш:

– Ні ў якім выпадку нельга спрабаваць пералазіць пад вагонамі, праз вагоны, бо цягнік можа ў любы момант крануцца. Не хадзіць унутры каляіны, па рэйках. Нельга пераходзіць праз чыгуначныя шляхі ў навушніках ці размаўляць падчас гэтага па тэлефоне.

Летась у Беларусі на чыгунцы адбылося амаль 100 няшчасных здарэнняў з людзьмі ў выніку якіх 67 чалавек загінулі і 31 чалавек атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці.

Беларускае Радыё Рацыя