Цягнікі з Гародні ў Беласток пусцяць з 12 сакавіка



Чыгуначнае спалучэнне паміж Гародняй і Беластокам будзе адноўлена 12-га сакавіка. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Сяргей Мацкевіч.

tcygunka3x400

Цягнікі па дадзеным маршруце перасталі хадзіць 13-га снежня па рашэнні польскага боку: Міністэрства інфраструктуры і развіцця Польшчы матывавала такое рашэнне недахопам сродкаў. Як адзначыў Мацкевіч, цягнікі не адменены, яны прыпыненыя да 12-га сакавіка. Далей пытанне будзе разглядацца паўторна. Беларуская чыгунка не збіраецца пускаць на маршрут уласны склад, бо з-за рознай шырыні чыгуначнай каляіны ў беларускага боку няма такой магчымасці.

Раней стала вядома, што ўзамен часова прыпыненага маршруту Варшава–Гародня з 13-га снежня прызначаныя два бесперасадачныя вагоны Менск-Варшава, якія ідуць у складзе цягніка Масква–Варшава.

Беларускае Радыё Рацыя