„Цяпер даводзіцца жыць адным днём”
Цяпер даводзіцца прымаць рэальнасць і жыць адным днём. Гэта раней яшчэ да пачатку вайны можна было мець хоць нейкія планы.
Заўсёды трэба быць гатовым да абвастрэння баявых дзеянняў і неабходнасці пакінуць свой дом, – распавяла беларуска спадарыня Ульяна, што жыве ва Украіне і з мэтаю бяспекі не называе сваё прозвішча:
– Сірэны, выбухі, паніка, невядомасць у заўтрашнім дні. Гэта вельмі вялікі адбітак адкладвае на цяперашнім жыцці. Раней можна было нейкія планы рабіць, а зараз, як цыгане, ледзь што – на чамаданы і гатовыя пакінуць Кіеў, кудысьці пераязджаць.
Суразмоўца дадала, што паколькі яе дзіцё і муж – грамадзяне Украіны, то калі яна і вымушаная будзе з’ехаць з сваёй другой радзімы, то толькі праз баявыя дзеянні.
Беларускае Радыё Рацыя