Цяпер у 1000 разоў горш жывецца, чым пасля вайны



У пятніцу, 13 верасня, адбыліся чарговыя пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка Беларускага Нацыянальнага Камітэта Віктара Марчыка. Пікет адбыўся каля Слонімскай раённай лякарні.

Да Віктара Марчыка падышла пенсіянерка і сказала, што пасля вайны жыць было лепш, чым сёння ў 1000 разоў. «Усюды махлярства, праўды няма. Кошты немагчымыя… Цяпер вёскі пустыя, гарады пустыя, пойдзеш у лякарню – там цябе атруцяць…», – распавядала слонімская бабуля. Яе расповед падчас пікету быў зняты на відэакамеру.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім