Цяпер ва ўсім Менску зноў можна піць ваду з кранаў



У Заводскім, Кастрычніцкім і Ленінскім раёнах зноў можна піць з кранаў, паведамляе Санэпідслужба.

Санэпідслужба Менска зноў ацаніла якасць водаправоднай вады ў Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах, паведамляе „Менск-Навіны”.

„У ходзе правядзення лабараторных даследаванняў пітной вады назіраецца стабілізацыя якасці вады па доследных арганалептычных і хімічных паказчыках. Па мікрабіялагічных паказчыках вынікі доследных спроб таксама адпавядаюць паказчыкама бяспекі, устаноўленых гігіенічным нарматывам. Улічваючы пададзенае вышэй, вада можа быць выкарыстана ў пітных мэтах”, — гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала „Менск. Афіцыйна”.