Семінары па бяспецы роварнага руху ў Берасці



Каля шасці соцен навучэнцаў прынялі ўдзел у адукацыйных сустрэчах. Толькі за мінулы год загінулі два навучэнца сярэдніх установаў, што перасоўваліся па гораду на ровары.

Таму гэта тэма для гораду надзвычай важная і актуальная, – распавёў адзін з арганізараў мерапрыемстваў, каардынатар кампаніі ’’За вела Берасце’’ Уладзімір Красько:

 – Такія мерапрыемствы адбываюцца ў школах штогод па афіцыйнай праграме адукацыйнай. Але, на наш погляд, менавіта прадстаўнікі велаклубаў, недзяржаўных арганізацыяў могуць паразмаўляць неафіцыйна са школьнікамі і перадаць ім тыя веды, навыкі бяспечнага руху на дарозе, якяі афіцыйнымі шляхамі перадаць немагчыма.

– Мы намагалісь зрабіць нашыя сустрэчы максімальна ў нефармальнай форме, актыўна выкарыстоўвалі такія сучасныя тэхналогіі як мультымедыя прэзентацыі, у тым ліку відыё, каб інфармацыя прасцей засвойвалася дзецьмі школьнага ўзросту, – дадаў Уладзімір Красько.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце