“Цёмнае” мястэчка Луна
Цёмным мястэчкам называюць Луна, што на Гарадзеншчыне. Ужо працяглы час на галоўнай вуліцы Гарадзенскай – гарыць увечары адзіны ліхтар. Расказвае жыхар вуліцы Лявон Карповіч:
– На нашай доўгай Гарадзенскай вуліцы ўсяго адзін ліхтар, і той не гарыць. Чаму? У цэнтры вёскі можа які адзін і свеціць. Цёмнае мястэчка. На мосце праз Нёман ліхтароў 5-6 і ўсе яны гараць. А ў вёсцы – не.
Мясцовыя ўлады ігнаруюць гэтую праблему. Паказальна, што жыхары Луна не звяртаюцца са сваімі праблемамі да абранага дэпутата сельсавета, забыўшыся адразу пасля выбараў нават ягонае імя. Пасля ўтварэння з Луна аграмястэчка там зачыніліся: бальніца на 25 ложкаў, кандытарскі цэх, мясцовы рынак.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Алены Загорскай