Беларускага турыста забілі ў Турцыі
Турыст з Беларусі забіты ў ходзе бойкі з афіцыянтам у адным з гатэляў у пасёлку Турчун (Мармарыс, Турцыя).
Як паведамляюць турэцкія СМІ, 28-гадовы беларус прыйшоў у бар гатэля пасля яго закрыцця і запатрабаваў, каб яго абслужылі. 17-гадовы афіцыянт адмовіўся гэта зрабіць. Паміж маладымі людзьмі завязалася бойка, падчас якой беларускі турыст атрымаў некалькі нажавых раненняў. Ён быў дастаўлены ў бальніцу, дзе памёр.
Падазраваны затрыманы, пытанне аб меры стрымання прыме суд.
