Турыстычны аўтобус трапіў у ДТЗ на Віцебшчыне
На 119-ым кілямэтры трасы М8 турыстычны аўтобус «Сканія», які рухаўся ў абласны цэнтар, сутыкнуўся з легкавіком «Рэно». У выніку аўтобус перакуліўся. 31-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля, жыхар Крычава, загінуў на месцы. Пасажыры і кіроўца аўтобуса шпіталізаваныя з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці. Сярод пацярпелых чацвёра дзяцей. Вядома, што ўсяго ў аўтобусе знаходзіліся 42 чалавекі, сярод якіх 40 — грамадзяне Расеі, якія прыехалі на экскурсію.

На месцы здарэння працуюць мэдыкі, супрацоўнікі ДАІ, МНС, сьледча-апэратыўная група.
