“Турыстычны патэнцыял Берасця. Выпрацаванне стратэгіі”
У гарадскім Тэхнапарку горада над Бугам адбылася канферэнцыя пад назвай “Турыстычны патэнцыял Берасця. Выпрацаванне стратэгіі”. Арганізатарам мерапрыемства, на якім выступілі ў тым ліку эксперты з Польшчы і Украіны, выступіла “Агенцтва “Propus”. Падрабязней кажа дырэктар установы Яўген Скрабутан:
– Гэта, можа, быў не першы крок, а адзін з чарговых крокаў па спробе неяк аб’яднаць намаганні берасцейцаў, прадстаўнікоў бізнесу, турыстычных фірмаў, прадстаўнікоў турыстычнай інфраструктуры, каб разам, супольнымі намаганнямі прыдумаць такую канцэпцыю, прыдумаць фішку, каб паказаць замежным турыстам , якія змогуць ездзіць да нас па бязвізе, што Берасце – гэта нешта важнае.
На канферэнцыі з прэзентацыямі і дакладамі выступілі прадстаўнікі турыстычнага бізнесу, замежныя і мясцовыя эксперты ў галіне турызму, аўтары некамерцыйных і камерцыйных турыстычных праектаў і іншыя зацікаўленыя. Усяго ў мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за трыццаць чалавек.
[Not a valid template]
Поўны гук слухайце ў далучаным файле:
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара