TUT.BY атрымаў Міжнародную прэмію імя Паўла Шарамета
Беларускі партал TUT.BY атрымаў Міжнародную прэмію імя Паўла Шарамета. Такое рашэнне прыняў Кіруючы камітэт Форуму грамадзянскай супольнасці „Усходняга партнёрства”.
Узнагарода названая ў гонар загінулага ў 2016 журналіста Паўла Шарамета „у знак прызнання яго выдатнага ўкладу ў справу прасоўвання пытанняў аб правах чалавека і свабоды слова”.
Нагадаем, Міністэрства інфармацыі пазбавіла інфармацыйны партал ТUТ. BY статусу СМІ. Цяпер ідзе абскарджванне гэтага рашэння ў судзе.
