Tut.by канчаткова пазбаўляецца статусу СМІ



Tut.by канчаткова пазбаўляецца статусу СМІ. Эканамічны суд Менска адхіліў скаргу “Тутбай медыя” на рашэнне пазбавіць Tut.by статусу СМІ. З 19 студзеня рашэнне афіцыйна ўступае ў сілу.

Прыгадаем, што летась у жніўні Tut.by атрымаў чатыры папярэджанні па матэрыялах, якія між іншым тычыліся парушэнняў на выбарах. Пазбаўленне выдання статусу СМІ магчыма пасля двух і больш пісьмовых папярэджанняў на працягу аднаго года. Пасля абскарджання Tut.by у Вярхоўным судзе вынесеных папярэджанняў толькі адно з іх было прызнана несапраўдным.

Трэцяга снежня Эканамічны суд Менска прыняў рашэнне пазбавіць Tut.by статусу СМІ. Пасля адхілення скаргі яно афіцыйна ўступіла ў сілу з 19 студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя