Tut.by пазбавілі статусу СМІ



У Эканамічным судзе Менска разгледзелі справу па пазове Мінінфарма супраць Tut.by. Суддзя пастанавіў пазбавіць партал статусу СМІ.

Інтарэсы Tut.by абаранялі генеральны дырэктар ТАА «ТУТ БАЙ медыя» Людміла Чэкіна і адвакат Сяргей Зікрацкі. Інтарэсы Міністэрства інфармацыі прадстаўляла адвакатка і партнёр адвакацкага бюро «Прынцыпіял» Таццяна Шпілеўская. Абаронца ад Мінінфарма ў якасці прыкладаў нанесенай шкоды дзяржаўным інтарэсам прывяла матэрыялы, па якіх былі абвешчаны папярэджанні. З 7 жніўня Tut.by атрымаў чатыры папярэджанні. У тым ліку па матэрыялах «У сем разоў больш выбаршчыкаў і «таемныя» пратаколы. Якія парушэнні ўбачылі назіральнікі і што сказаў ЦВК?», «Камітэт дзяржкантролю зможа выплаціць буйныя прэміі работнікам, якія праявяць сябе ў рэзанансных справах».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: yandex.ru