Творчая сустрэча ў Дзятлаве
У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча чытачоў з бардам і журналістам Зміцерам Бартосікам, пісьменнікам і краязнаўцам Сяргеем Чыгрыном, мясцовым грамадскім актывістам і былым педагогам Валерыем Петрыкевічам.
Госці адказалі на пытанні чытачоў, а таксама распавядалі пра сваю творчасць, грамадска-культурныя справы. Сяргей Чыгрын пазнаёміў дзятлаўчан з забытымі і невядомымі асобамі Дзятлаўшчыны, якіх адшукаў у архівах і музеях, расказаў пра малавядомыя факты з жыцця і дзейнасці Ігната Дварчаніна. Валерый Петрыкевіч нагадаў, што ў жніўні ўся Беларусь будзе адзначаць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. А Зміцер Бартосік спяваў шчырыя і жартоўныя песні.
Госці падаравалі для Дзятлаўскай раённай бібліятэкі вязанку новых беларускіх кніг і пакінулі на памяць свае аўтографы.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава
Фота аўтара