Творчы конкурс ад кампаніі ’’За вела Берасце’’
Творчы конкурс па стварэнні макетаў для сацыяльнай рэкламы стартуе ў межах кампаніі ’’За вела Берасце’’. Рэкламу плануецца змясціць на бігбордах у Берасці. Яна будзе прысвечана папулярызацыі вела-руху і выкарыстанню ровараў у якасці штодзённага транспарту ў горадзе, – кажа адзін з галоўных арганізатараў конкурсу Уладзімір Красько:
– У прынцыпе любыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Берасці супольна з усімі раварыстамі – яны накіраваны на тое, каб, па-першае, аб’яднаць раварыстаў дзеля вырашэння тых праблем, якія перад імі стаяць, гэта і інфраструктура, гэта і стаўленне іншых удзельнікаў дарожнага руху да іх, і ў тым ліку выхаванне саміх раварыстаў, стварэнне язды бяспечнай і прадказальнай для ўсіх удзельнікаў руху.
“З кожным днём у горадзе становіцца ўсё больш раварыстаў, а гэта значыць, што ёсць структурныя пытанні, якія могуць пацягнуць за сабою шэраг праблемаў”, – адзначыў Уладзімір Красько. Калі не заняцца цяпер вырашэннем гэтых пытанняў, то ў будучым узнікне даволі складаная сітуацыя, за якую прыйдзецца дорага расплачвацца.
Беларускае Радыё Рацыя