TVP дапаможа журналістам „Белсата”
Польская публічная тэлевізія фінансава дапаможа рэпрэсаваным журналістам у Беларусі, паведаміла польскае выданне „Dziennik Gazeta Prawna”.
Пра праблемы з дапамогай пераследаваным у Беларусі журналістам тэлевізіі „Белсат” на мінулым тыдні паведаміла дырэктарка канала Агнешка Рамашэўска-Гузы.
Сёлетні бюджэт тэлеканала „Белсат” не дазволіў падтрымаць журналістаў, а Польская публічная тэлевізія адмаўлялася вылучыць сродкі для журналістаў „Белсата”, які юрыдычна з’яўляецца арганізацыйнай адзінкай TVP.
Пасля перамоваў было вырашана, што грошы публічнай тэлевізіі будуць пералічаныя на адмысловы субрахунак Аб’яднання польскіх журналістаў, якое дапаможа непасрэдна зацікаўленым асобам, адзначыла дырэктарка „Белсата” Агнешка Рамашэўска-Гузы:
– Мае бацькі, якія дзейнічалі ў “Салідарнасці”, навучылі мяне наколькі важнай з’яўляецца салідарнасць для грамадскай актыўнасці, якая аказваецца матэрыяльна. Я спадзяюся на салідарнасць і вельмі цешуся, што мы насамрэч зможам яе аказаць нашым калегам, але яна таксама павінна быць на месцы.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле
За першыя месяцы года БАЖ аднатаваў 132 выпадкі затрыманняў, штрафаў, адміністрацыйных арыштаў і канфіскацый аргтэхнікі ў дачыненні да беларускіх незалежных журналістаў.
***
Рахунак, якім Белсату дазволіла скарыстацца Таварыства польскіх журналістаў (StowarzyszenieDziennikarzy Polskich):
PKO BP SA 17 1020 1097 0000 7802 0262 0524
SWIFT: BPKO PL PW, IBAN:PL
Атрымальнік і адрас: Zarząd Główny SDP
Foksal 3/5, 00-366 Warszawa
Прызначэнне плацяжу: «Pomoc represjonowanym dziennikarzom Biełsatu»
Усе грошы, якія будуць сабраныя вышэй неабходнай сумы штрафаў, будуць адкладзеныя на «жалезны» фонд, які будзе чакаць на наступную падобную сітуацыю, якая, на жаль, можа адбыцца зноў.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя