Тыдзень дзікай прыроды пачаўся на Берасцейшчыне
Прыняць удзел у Тыдні дзікай прыроды запрашаюць на Берасцейшчыне. Цыкл такіх мерапрыемстваў тут будзе адбывацца ўпершыню з 2 па 8 сакавіка. Яго арганізатары – сябры Берасцейскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі „Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Мерапрыемствы адбудуцца на васьмі прырода-ахоўных тэрыторыях рэгіёну. Адзін з арганізатараў экалагічных сустрэчы Андрэй Абрамчук распавёў пра тое, як нарадзілась ідэя:
– Ідэя гэтай акцыі ўзнікла спантанна. І прысвечана яна Дню дзікай прыроды – ёсць такі Сусветны дзень дзікай прыроды. Ён быў заснаваны Арганізацый Аб’яднаных Нацый не так даўно – у 2003 годзе. У нас, у Берасцейскай вобласці, вырашылі гэты дзень ператварыць у тыдзень. На працягу 2 – 8 сакавіка ў розных раёнах Берасцейскай вобласці будуць праходзіць розныя мерапрыемствы.
Як адзначыў Андрэй Абрамчук, больш падрабязную інфармацыю аб тым, якія менавіта мерапрыемствы будуць адбывацца і ў якіх кропках Берасцейскай вобласці, можна знайсці на сайце арганізацыі „Ахова птушак Бацькаўшчыны”, або ў адмысловай суполцы на Фэйсбуку.
Беларускае Радыё Рацыя