Тыдзень мабільнасці ў Менску



Падчас Тыдня мабільнасці раварыстам у Менску будуць раздаваць садавіну, кіроўцам дазволяць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце.

Пра гэта 18 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў старшыня сталічнага камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк:

– 21 верасня ўсім жыхарам горада і гасцям нашай сталіцы, хто будзе ехаць на працу на ровары, у чатырох кропках нашага горада будзе бясплатна раздавацца садавіна. Прынятае рашэнне пра тое, што ўладальнікам аўто 22 верасня будзе прадастаўлена права на бясплатны праезд на грамадскім наземным і падземным транспарце пры ўмове прадастаўлення імі пасведчання кіроўцы і тэхнічнага пашпарта на аўтамабіль.

У мінулым годзе правам бясплатнага праезду скарысталіся 16 тысяч кіроўцаў, колькасць шкодных выкідаў толькі ў Менску ў гэты дзень знізілася на 300 тон.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота kp.by