Тыдзень Міра праходзіць на Берасцейшчыне



Ініцыятары правядзення такой акцыі – сябры грамадскага аб’яднання ’’Беларускі фонд міру’’. У рамках яе ў адукацыйных установах сіламі валантэраў будуць праведзеныя ўрокі міру і інфармацыйная кампанія сярод розных мэтавых аўдыторый.

den_mira

– Сёння як ніколі актуальна распавядаць пра неабходнасць захавання міру на зямлі, – распавяла старшыня берасцейскага аддзялення ’’Беларускага фонду міра’’ Лідзія Раманюк:

– Гэта наша бяда. Гэта агульная бяда чалавецтва. Людзі не павінны гінуць. Ніхто ў свеце не хоча вайны. Просты чалавек ні ў адной краіне свету не хоча вайны. Але чаму яны адбываюцца? Гэта, канечне, страшная з’ява. Сімвалам міра з’яўляецца вялікі Звон Міра, які ўсталяваны ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Тыдзень міра завершыцца 21 верасня, у гэты дзень будуць уручаны памятныя сертыфікаты бацькам, у якіх у гэты дзень народзяцца дзеткі. Упершыню такое свята было ўведзена і зацверджана Генеральнай Асамблеей ААН у 2001 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце