Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Бярозе



З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі сёмы раз праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Праваабаронцы Бярозы распаўсюдзілі каля 400 асобнікаў спецвыпуску «Народнай волі» на вуліцах Бярозы. Падчас раздачы газеты вяліся размовы з людзьмі пра адмену смяротнага пакарання.

Бярозаўчане думаюць вельмі па-рознаму, але тых, хто за адмену, значна паболела ў параўнанні з мінулымі гадамі, кажуць людзі:

– Даўно трэба, чалавек не мае права пазбаўляць іншага чалавека жыцця, калі яна дадзеная Богам.

– Я думаю, што адмяняць смяротнае пакаранне нельга, інакш людзі канчаткова разняволяцца.

– Можна і адмяніць. Пажыццёвае горш за смяротнае пакаранне, усё жыццё пакутаваць у няволі.

Паводле сябра праваабарончага цэнтра «Вясна» Сяржука Русецкага, у грамадстве адчуваецца недахоп працы па гэтай праблеме на дзяржаўным узроўні:

– Не хапае ўсё ж такі шырокага абмеркавання на дзяржаўным тэлебачанні, у дзяржаўных газетах гэтага пытання. У дзяржаўных не абмяркоўваецца таму, што, відаць, такую думку мае кіраўнік і дзяржава. Адсюль – і ўся астатняя вертыкаль раўняецца на асноўнага.

Беларускія праваабаронцы ўжо 10 гадоў змагаюцца супраць смяротнага пакарання. Акрамя Тыдня супраць смяротнага пакарання праводзяцца вулічныя акцыі, дыскусіі, прэс-канферэнцыі, конкурсы творчых работ.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя